- Избиратели будут выбирать кандидатов по конкретным делам, – эксперт
- Кармазин допускает, что в обмен на дешевый газ Медведчука назначат премьером
- Медведчук хочет, чтобы Конституцию принимали на референдуме
- Украина может утроить добычу газа, – эксперт
- Эксперт: Янукович в США демонстрировал, что он не изолирован
- 3284
- 3282
- 3280
- 3278
- 3276
- 3273
- 3271
- 3269
- 3267
- 3265
Ягораў: МВФ не будзе «купляць» палітвязняў
Міжнародны валютны фонд — гэта фінансавая інстытуцыя, таму «не трэба ўсё зводзіць да гандлю палітзняволенымі ды палітычнай сітуацыі», — мяркуе палітолаг Андрэй Ягораў. Нагадаем, што ўрад і Нацыянальны банк Беларусі адправілі заяўку ў МВФ на атрыманне стабілізацыйнага крэдыту. Беларусь разлічвае мець ад $ 3,5 млрд да $ 8 млрд у межах новай праграмы супрацы з МВФ. Працэс умоўнага гандлю палітзняволенымі будзе, хутчэй, ісці з Еўразвязам, чым з МВФ, лічыць Дырэктар цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў. Умовы ж Еўразвязу жорсткія: «Гаворка можа быць толькі пра нармальную палітычную лібералізацыю і, натуральна, вызваленне ўсіх». Паводле Ягорава, калі ўрад Беларусі гэтыя патрабаванні выканае, магчыма, Еўрапейскі Звяз вернецца да размовы пра $ 3 млрд, якія міністры замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі ды Нямеччыны Гвіда Вэстэрвэле абяцалі падчас візіту ў Беларусь напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў — у выпадку адпаведнасці выбараў дэмакратычным стандартам. Раней экс-кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч выказаў думку, што ўладам не ўдасца атрымаць крэдыту МВФ, пакуль у Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі. Андрэй Ягораў адзначыў, што шанцы ёсць, але гэта будзе залежаць ад згоды кіраўніцтва Беларусі выканаць патрабаванні, перадусім эканамічныя: прыватызацыя і рэгуляванне праблемаў з плацежным балансам у краіне. belsat.eu