- Москве хотелось бы полностью контролировать Украину в рамках ТС – эксперт
- Рыбаков думает, что Евро бойкотируют те, кто не хочет видеть Украину в Европе
- "Регионал": Защита Тимошенко затягивает судебное разбирательство
- В Киеве системно работают только четыре кандидата-мажоритарщика, – политолог
- Тимошенко уже сейчас может жаловаться в ЕСПЧ по газовому делу – Теличенко
- Украинские власти делом Тимошенко "загнали себя в тупик" – Квасьневский
- 3252
- 3250
- 3248
- 3246
- 3243
- 3241
- 3239
- 3237
- Рыбаков думает, что ЕС критикует Украину из-за недостатка информации
МВФ скарэктуе прагноз (25.01.2011)
Падпісанне дамовы аб адзінай эканамічнай прасторы ды сённяшняя змена коштаў на нафту. Як гэта адаб’ецца на агульнай эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне? Сваю ацэнку дадуць эксперты місіі Міжнароднага валютнага фонду, якія прыбылі ў Менск з тыднёвым візітам. Пакуль Беларусь чакала на расейскую нафту ды ўжо пачала падлічваць страты, у Менск прыехаў рэвізор, місія аднаго з асноўных крэдытораў беларускай дзяржавы — Міжнароднага валютнага фонду. ЛЕАНІД ЗАІКА, ЭКАНАМІСТ: «Я не думаю, што тут, у студзені, яны ўбачаць нешта незвычайнае ці вельмі цікавае. Хутчэй за ўсё, гэта ацэнка намераў ураду». Заяўленая мэта візіту — карэктаванне прагнозу ў сувязі з падпісаннем дамоваў аб Адзінай эканамічнай прасторы і зменаю кошту нафты. На думку некаторых незалежных экспертаў, атрымліваючы нафту без мыта і страчваючы экспартныя мыты на нафтапрадукты, Беларусь наўрад ці выйграе. ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ, ЭКАНАМІСТ: «Калі Беларусь будзе набываць нафту па сусветных коштах, практычна па сусветных коштах, бо да ўнутраных коштаў будзе дадавацца экспартнае мыта на нафтапрадукты, то эфектыўнасць экспарту нафтапрадуктаў можа ўпасці да нуля». Тым часам крэдытораў з МВФ, несумненна, цікавіць, дзе ўрад возьме грошы, каб расплаціцца. У сітуацыі, калі валавы вонкавы доўг краіны сягнуў ледзь не паловы сукупнага ўнутранага прадукту ды склаў 25 млрд долараў, ёсць чым пераймацца. ЛЕАНІД ЗАІКА, ЭКАНАМІСТ: «Дзесьці мільярды па два за год — гэта спатрэбіцца гадоў 12–15 аддаваць. Грошы вялікія». І гэта пры ўмове …