- Москве хотелось бы полностью контролировать Украину в рамках ТС – эксперт
- Рыбаков думает, что Евро бойкотируют те, кто не хочет видеть Украину в Европе
- "Регионал": Защита Тимошенко затягивает судебное разбирательство
- В Киеве системно работают только четыре кандидата-мажоритарщика, – политолог
- Тимошенко уже сейчас может жаловаться в ЕСПЧ по газовому делу – Теличенко
- Украинские власти делом Тимошенко "загнали себя в тупик" – Квасьневский
- 3252
- 3250
- 3248
- 3246
- 3243
- 3241
- 3239
- 3237
- Рыбаков думает, что ЕС критикует Украину из-за недостатка информации
Эканамічная мадэль вычарпаная (24.06.2011)
Набыць ці не набыць… нават самыя неабходныя харчы? На якіх камунальных паслугах зэканоміць? Як абараніць свае ашчаджэнні — пытанні, на якія беларусы не маюць адказу. МІНАК: «З нейкаю надзеяй на будучыню рублі збіраў… Цяпер проста крэдыт даверу вычарпаны». Паводле апошніх звестак Белстату, з красавіка да траўня намінальны сярэдні заробак беларусаў вырас на 86 тыс. руб. Але рэальны заробак за гэты перыяд паменшаў на 110 тыс. руб. Бо яшчэ хутчэй угару пайшлі інфляцыя ды кошты на тавары і паслугі. У чэрвені фінансавы крызіс паглыбіўся, розніца паміж афіцыйным і рэальным курсам беларускага рубля дасягнула максімуму. БАРЫС ЖАЛІБА, ЭКАНАМІСТ: «Сёння адкладзены попыт на валюту такі велізарны, што нават і 10 тысячаў за долар — гэта можа быць яшчэ нераўнаважны курс». Насуперак рэчаіснасці спачатку Нацыянальны банк, потым прэзідэнт краіны, а цяпер і кіраўнік ураду заяўляюць, што курс беларускага рубля ў стасунку да долара застанецца каля рысы 5 тыс. Гэта запатрабуе дадатковых рэсурсаў — прызнае міністр фінансаў Сяргей Харкавец. АНДРЭЙ ХАРКАВЕЦ, МІНІСТР ФІНАНСАЎ: «Калі эканамічныя захады і структурныя рэформы будуць мець працяг дзеля карэктавання макраэканамічнай палітыкі, будзе фінансавае падтрыманне ад МВФ. [...] Мы працуем над прыцягненнем магчымага вонкавага фінансавання апроч Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. [...] Гэта будуць не дзяржаўныя пазыкі — іншыя формы, але досыць цывілізаваныя». Калі досыць цывілізаваныя, чаму б не назваць крыніцы — задаюцца пытаннем эксперты …