- Москве хотелось бы полностью контролировать Украину в рамках ТС – эксперт
- Рыбаков думает, что Евро бойкотируют те, кто не хочет видеть Украину в Европе
- "Регионал": Защита Тимошенко затягивает судебное разбирательство
- В Киеве системно работают только четыре кандидата-мажоритарщика, – политолог
- Тимошенко уже сейчас может жаловаться в ЕСПЧ по газовому делу – Теличенко
- Украинские власти делом Тимошенко "загнали себя в тупик" – Квасьневский
- 3252
- 3250
- 3248
- 3246
- 3243
- 3241
- 3239
- 3237
- Рыбаков думает, что ЕС критикует Украину из-за недостатка информации
Джарвіс: Трэба інвеставаць у прадукцыйнасць працы
Міжнародны валютны фонд станоўча ацэньвае эканамічную палітыку, якую сёння праводзіць урад Беларусі, але ўказвае на сур’ёзныя чыннікі, якія могуць негатыўна паўплываць на эканоміку краіны. Аб гэтым сёння ў Менску заявіў кіраўнік місіі МВФ Крыстафэр Джарвіс па выніках двухтыднёвага візіту ў Беларусь. Паводле Крыстафэра Джарвіса, МВФ «натхняе ініцыятыва ўраду прыняць папраўкі да Закону аб прыватызацыі ды Указ аб Нацыянальным агенцтве інвестыцыяў і прыватызацыі». Таксама МВФ ухваляе планы Міністэрства эканомікі ў справе далейшай лібералізацыі заканадаўства, што тычыцца малога і сярэдняга бізнесу. Разам з тым, падкрэсліў Джарвіс, макраэканамічная палітыка, якую сёння праводзіць Беларусь, мусіць быць больш жорсткаю. «Значнае павялічэнне заробкаў бюджэтнікам і пашырэнне дзяржаўных праграмаў крэдытавання павышаюць і без таго высокі дэфіцыт рахунку бягучых аперацыяў», — адзначыў Крыстафэр Джарвіс. На думку прадстаўніка МВФ, скарачэнне гэтага дэфіцыту ўлады краіны мусяйць разглядаць як прыярытэт.