Поиск

postheadericon Чалы пра антыкрызісны план для МВФ (06.06.11)

Беларускі ўрад прыняў таямнічы антыкрызісны план, а неўзабаве рассакрэціў яго з мэтаю псіхалагічнага ўздзеяння на місію МВФ, мяркуе фінансавы аналітык Сяргей Чалы. Эксперт звяртае ўвагу на тое, што план прадугледжвае перад усім кароткатэрміновыя захады па стабілізацыі эканамічнай сітуацыі ў краіне. Пры гэтым карысныя новаўвядзенні кшталту скарачэння інвестыцыйных праграмаў, дэфіцыту бюджэта і падаражанню паслугаў ЖКГ нівелююцца «абсалютна антырынкавымі рэчамі кшталту кантролю над цэнамі і індэксацыі даходаў». Сяргей Чалы называе дакумент «ласкутным» і «даволі дзіўным» і падкрэслівае, што ніякіх структурных пераўтварэнняў не прадугледжвае. Пра тое, што план настроены на кароткатэрміновыя захады, сведчыць наступнае: «Там нічога не ўзгадваецца далей за 2011 г. за выключэннем дэкларатыўных рэчаў. Наўрадці трэба сур’ёзна ўспрымаць, бо ён, відаць, у большай ступені пісаўся для дэманстрацыі намераў ураду». Фінансавы аналітык мяркуе, што да рэалізацыі карысных для эканомікі пунктаў не дойдзе: «вырашэнне праблемаў на валютным рынку «схавана» недзе ў чацвёрты пункт, таму «гэта, хутчэй, адчэпка, а рабіцца будзе тое, што пазначана ў першай частцы». То бок – кампенсацыя даходаў пасля дэвальвацыі. «Улічваючы спектакль з рассакрэчваннем — гэта, хутчэй, элемент псіхалагічнага ўздзеяння, у тым ліку і на місію МВФ», – гаворыць Сяргей Чалы. Ён лічыць, што калі нешта і будзе ў стане дапамагчы рэфармаванню эканомікі — гэта новая праграма супрацоўніцтва з МВФ. Урад Беларусі абнародаваў План

Оставить комментарий

Опрос

Какой тематики новости вам интересны более всего?

View Results

Loading ... Loading ...
Май 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031