- Москве хотелось бы полностью контролировать Украину в рамках ТС – эксперт
- Рыбаков думает, что Евро бойкотируют те, кто не хочет видеть Украину в Европе
- "Регионал": Защита Тимошенко затягивает судебное разбирательство
- В Киеве системно работают только четыре кандидата-мажоритарщика, – политолог
- Тимошенко уже сейчас может жаловаться в ЕСПЧ по газовому делу – Теличенко
- Украинские власти делом Тимошенко "загнали себя в тупик" – Квасьневский
- 3252
- 3250
- 3248
- 3246
- 3243
- 3241
- 3239
- 3237
- Рыбаков думает, что ЕС критикует Украину из-за недостатка информации
Барыс Жаліба пра курс рубля і крэдыт ЕўрАзЭС
Без плаваючага курсу няма сэнсу ў рэформах Паводле экспертаў, першага траншу крэдыту ЕўрАзЭС не хопіць для падтрымання заяўленага Нацбанкам курсу Br 5000 за $ 1. 15 чэрвеня Нацыянальны банк загадаў лічыць курс Br 5000 за $ 1 адзіным і раўнаважкім. Фінансавы аналітык Сяргей Чалы нагадвае, што ўлады не аднаразова заяўлялі: першы транш крэдыту ЕўрАзЭС (800 млн долараў) пойдзе на стварэнне так званай «падушкі бяспекі», то бок у золата-валютныя рэзервы краіны. Гэта азначае, што на валютны рынак грошы надалей не трапяць, і валюта ў абменніках не з’явіцца. «Гэта парушэнне патрабаванняў МВФ. МВФ патрабуе, каб мы імкнуліся да адзінага курсу, раўнаважнага. І ўсталяванне Br 5000 на ўсіх сегментах біржавога рынку — гэта крок назад, гэта крок не ў патрэбным кірунку», – падкрэслівае доктар эканамічных навук Барыс Жаліба. Сяргей Чалы дадае, што без плаваючага курсу няма ніяках сэнсу ў іншых эканамічных рэформах, якіх Захад чакае ад Беларусі. Неафіцыйны курс долару сёння вагаецца ад Br 6100 да Br 6500 за $ 1 на наяўным рынку і Br 7000–8000 на безнаяўным. «Пазабіржавы рынак згубіў рынкавыя рысы рысы (свабодны продаж і пакупка), гандаль вядзецца ў адміністрацыйных рамках. Экспарцёр і імпарцёр шукаюць адзіна аднога», – распавядае Барыс Жаліба. Ён тлумачыць, што галоўная мэта ўраду і Нацбанку — падтрымаць існуючы курс, «бо сёння назбіраўся так званы адкладзены попыт на валюту, ён такі вялікі, што людзі гатовя нават па 10 тыс. руб. набываць долары. Таму Нацбанк баіцца, што рубель зусім …